Стаўбуно́вічы (, , раней таксама ) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крупіцкага сельсавета.
Гісторыя Вёска Стаўбуновічы вядома прынамсі з 1567 года, уласнасць Б. Раманавай, уваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Напісанне старабеларускай мовай: Столбуновичи, Столбуны С. 236.. У 1582 годзе сяло, цэнтр маёнтка ўласнасці М. Валадковіча. У 1600 годзе маёнтак, 20 дымоў, уласнасць Я. Валадковіча.
У другой XVIII стагоддзя ў складзе маёнтка Анопаль уласнасці Радзівілаў.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губерні. У складзе маёнтка Анопаль была да скасавання прыгоннага права. Пасля 1861 года ў Самахвалавіцкай воласці Мінскага павета.
У 1888 годзе сярод землеўладальнікаў у вёсцы былі: праваслаўны селянін Лука Карлаў Ласкевіч (5/12 дзесяціны зямлі), праваслаўны селянін Адам Кірэеў Войцік (5 і 1/3 дзесяціны), праваслаўны селянін Казімір Пятроў Грыб (5 дзесяцін).
Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы было 2 кузні.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1922 годзе створана сельскагаспадарчая арцель Стаўбуновічы.
З 20 жніўня 1924 года ў Крупіцкім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930). З 18 студзеня 1931 года ў Койданаўскім раёне. З 23 сакавіка 1932 года ў падпарадкаванні Менскага гарсавета. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.
У 1930-я гады былі рэпрэсаваны прынамсі 4 ураджэнцы вёскі.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
На 2010 год у вёсцы была крама.
Насельніцтва
1800 год — 30 двароў, 185 жыхароў 1897 год — 38 двароў, 242 жыхары 1908 год — 49 двароў, 487 жыхароў 1917 год — 41 двор, 233 жыхары 1999 год — 143 жыхары 2009 год — 113 жыхароў 2019 год — 153 жыхары
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Крупіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна