Бараўцы́. Сустракаецца таксама варыянт Бара́ўцы (, ) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Папярнянскага сельсавета.

Вёска ў жыцці Янкі Купалы Сям’я Луцэвічаў пераехала ў Бараўцы ў 1904 г. з Селішча. У 1904—1909 гг. маці Янкі Купалы Бянігна Луцэвіч арандавала тут у пані Стралкоўскай фальварак, які знаходзіўся ў канцы вёскі.

Менавіта адсюль увосень 1905 г. Янка Луцэвіч пайшоў працаваць на бровар у Сёмкава. Купала прыяжджаў у Бараўцы ў 1906 г., калі працаваў на бровары ў Яхімоўшчыне, і ў 1907 г., калі быў памочнікам вінакура ў Дольным Снове. У гэты час Купала аднавіў свае сувязі з Уладзімірам Самойлам, якому паказваў свае вершы. Тут Купала напісаў драматычную паэму «Адвечная песня» (1908) і верш «Явар» (1909). Увосень 1908 г. Купала выехаў у Вільню, адкуль наведваўся ў Бараўцы. На месцы былога фальварку сёння засталіся азярцо і калодзеж.Бараўцы // Янка Купала: Энцыклапедычны даведнік / БелСЭ; Рэдкалегія.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 727 с., л. партр., іл., каляр. іл.: іл., партр., факсім., ноты. — C. 64.

Насельніцтва

1999 — 49 чал. 2010 — 42 чал.

Спасылкі

Катэгорыя:Папярнянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна