Гарадзі́шча (, ) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шчомысліцкага сельсавета. Стаіць над ракой Пціч.

Гісторыя Упершыню згадваецца ў Метрыцы ВКЛ у 1547 годзе. У Попісу войска ВКЛ 1567 года ёсць звесткі, што з гарадзішчанскага маёнтка ставілі 2 «коні». У 1582 годзе мястэчка, панскі двор, стадола, праводзіліся таргі.

Вёскай валодалі Палубінскія, Статкевічы, пазней на працягу 250 гадоў Пішчалы.

У XVIII ст. у Гарадзішчы была карчма і млын. У 1756 годзе пабудавана драўляная ўніяцкая Мікалаеўская царква.

У 1839 годзе царква пераведзена ў праваслаўе. Да 1864 года Гарадзішча было цэнтрам Гарадзішчанскай воласці. У 1894 годзе каля храма пабудавана званіца.

Царква зачынена савецкай уладай і разбурана ў 2-ю сусветную вайну.

У 2017 годзе на плошчы у вёсцы ўстаноўлены памятны знак з нагоды 470-годдзя паселішча (адлічанага ад 1547 года).

Вядомыя асобы Рудольф Пішчала (1788—1868) — падрадчык будаўніцтва ў 1825 годзе гарадской турмы ў Мінску (цяпер СІЗА-1), пазней вядомай пад назвамі «Пішчалаўскі замак» і «Валадарка». Памёр і пахаваны ў Гарадзішчы. Станіслаў Пішчала (памёр 20 лістапада 1807) — харунжы коннай гвардыі войскаў ВКЛ. Памёр і пахаваны ў Гарадзішчы. Дамінік Пішчала (нар. 1710) — оберст-лейтэнант войскаў ВКЛ.

Выдатныя мясціны Гарадзішча на Менцы, мясцовая назва «Вал» Рака Менка, якая дала назву сталіцы Беларусі Мінску (Менску) — правы прыток ракі Пціч. Бярэ свой пачатак у Гарадзішчы. У раёне Гарадзішча на Менцы ў раку некалі ўпадаў ручай Дунай (цяпер перасох, засталося рэчышча). Могілкі сярэдзіны XVI ст. (археалагічны аб’ект). Даследаваныя археолагамі ў 2012 годзе, аднесеныя да самага ранняга перыяду існавання вёскі. Месцяцца з супрацьлеглага ад Менскі выхаду з вала, на цяперашні час ніяк не абазначаныя на мясцовасці.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Шчомысліцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна