Буцэ́вічы. Сустракаецца таксама варыянт Буцаві́чы (, ) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Юзуфоўскага сельсавета. Гісторыя
Да 1863 г. маёнтак Буцэвічы належаў шляхціцам Лапіцкім — ім кіраваў, трымаючы гаспадарку на высокім узроўні, Юліян Янавіч Лапіцкі (1829—1894), вядомы крытык і публіцыст, які публікаваўся ў варшаўскай прэсе. За ўдзел Юліяна Лапіцкага ў Студзеньскім паўстанні (1863—1864) Буцэвічы былі канфіскаваны расійскімі ўладамі. 17 студзеня 1868 г. на аўкцыёне маёнтак Буцэвічы (у Мінскім павеце Мінскай губерні) з 1088 дзесяцінамі зямлі быў набыты Міхаілам Іванавічам Казарынавым (1835—1885).
У 1939—1968 гг. цэнтр Гатовінскага сельсавета. Вядомыя асобы Міхаіл Іванавіч Казарынаў (1835—1885), вайсковец, дзяржаўны дзеяч, мінскі гарадскі галава (1876—1880) Юліян Янавіч Лапіцкі (1829—1894) — крытык, публіцыст і эканаміст, удзельнік Студзеньскага паўстання (1863—1864)
У вёсцы пахаваны беларускі паэт і перакладчык Алесь Емяльянаў (1952—2005).
Літаратура Гербоўнік беларускай шляхты / Нацыянальны цэнтр па архівах і справаводству Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы. — Т. 8, ч. 1 : К (Каборды — Карэцкія) / [Я. С. Глінскі (кіраўнік), Д. Ч. Матвейчык, Ю. М. Снапкоўскі]. — Беларусь, 2022. — 926 с. Bucewicze (1) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego. — t. I: Aa – Dereneczna, Warszawa 1880, — s. 430.
Спасылкі
Катэгорыя:Юзуфоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна Катэгорыя:Лапіцкія Катэгорыя:Казарынавы