Шапялі́ (, ) — вёска ў паўночнай частцы Мінскага раёна Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Юзуфоўскага сельсавета.
Геаграфія Размешчана на паўночным схіле Мінскага ўзвышша на скрыжаванні аўтадарогі Мінск — Калачы — Мядзел з аўтадарогай Юзуфова — Лысая Гара — Жукаўка. Непадалёк ад вёскі знаходзіцца Лысая гара (342 м), другая па вышыні кропка Беларусі пасля Дзяржынскай (Святой) гары.
Гісторыя У 1924 і 1925—1954 гадах цэнтр Шапялёўскага сельсавета.
26 чэрвеня 1941 г. экіпаж самалёта пад камандаваннем капітана Мікалая Гастэлы разбіўся паміж вёскамі Мацкі і Шапялі.
Спасылкі
Катэгорыя:Юзуфоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна