Студзёнкі. Сустракаецца таксама варыянт Сцюдзёнкі (, ) — вёска ў Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзейскага сельсавета.
Знаходзіцца за 15,5 км на паўднёвы захад ад Нясвіжа, 105 км ад Мінска, 1,5 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзея на лініі Баранавічы — Мінск. 175 двароў, 364 жыхары (2007).
Гісторыя міні|справа|170пкс|Марыя Грушэцкая, уладальніца маёнтка Студзёнкі ў 2-й пал. ХІХ ст.
Вёска вядома з XVI cтагоддзя ў Новагародскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У 1558 годзе Мікалай Глябовіч у прысутнасці Мікалая Радзівіла падараваў маёнтак Студзёнкі Якаву Красуцкаму (ці Я. Красоўскаму). У 1650 годзе маёнтак купілі ў пана Быкоўскага Радзівілы, і вёска становіцца часткай нясвіжскай ардынацыі Радзівілаў. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) вёска знаходзіцца ў складзе Расійскай імперыі ў Нясвіжскім, а з 1796 года — у Слуцкім павеце Мінскай губерні.
Аўдавелая дачка Міхаіла Казіміра Рыбанькі, Тэафілія Канстанцыя Радзівіл (1738—1807), у 1793 годзе бярэцца шлюбам з 24-гадовым ротмістрам Янам Тадэвушам Развадоўскім (1769—1849; ротмістр кавалерыі літоўскіх войскаў, афіцэр Лістападаўскага паўстання 1830—1831, заснавальнік Баранавічаў, генерал), які па шлюбу робіцца ўладаром і арандатарам Студзёнак. У дакументах за 1805 год фальварак Студзёнкі Нясвіжскай ардынацыі Радзівілаў запісаны ў арэндзе Яна Развадоўскага (Развадойкі). Па смерці Тэафіліі Ян Развадоўскі ў 1809 годзе бярэцца шлюбам з Марыяй Вангродскай. Ад шлюбу нарадзілася 7 дзяцей, сярод якіх былі Сафія (нар. к. 1809) і Канстанцін (1813—1885; генерал-лейтэнант, камендант Варшавы, атрымаў у 1872 годзе тытул графа). 8 студзеня 1833 года ў Iшкалдскiм Троіцкiм касцёле Сафія Развадоўская пабралася шлюбам з дваранінам Магілёўскай губерні паручнікам Андрэем (Анджэем) Грушэцкім (нар. к. 1805), які па шлюбу становіцца новым гаспадаром маёнтка. Ад шлюбу было трое дзяцей: Уладзіслаў (1833—1850), Марыя (1834—1900) і Цэліна (1835—1863).
Марыя Грушэцкая пабралася шлюбам з Віктарам Каліноўскім (брат святога Рафала Каліноўскага, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў). Пасля Грушэцкіх маёнтак перайшоў да Каліноўскіх. Мясцовы краязнаўца Аляксандр Абрамовіч прыходзіць да высновы што айцец Віктара і Рафала Каліноўскіх, Анджэй Каліноўскі, з’яўляецца родным братам прадзеда Кастуся Каліноўскага, Мацея. Пра сваяцтва Каліноўскіх свярджае і айцец кармэлін Аркадзь Куляха. Святы Рафал таксама нярэдка наведваў Студзёнкі, дзе жыў ягоны брат Віктар у маёнтку сваёй жонкі Марыі з Грушэцкіх.
Маёнтак у Студзёнках у першай палове XIX стагоддзя, калі належаў Марыі Грушэцкай, уяўляў сабой аднапавярховую трохпакаёвую рэзідэнцыю з хатняй каплічкай. На захад ад будынка размяшчаліся дзве злучаных ракой вялікіх сажалкі, якія Адам Міцкевіч апісаў у паэме «Пан Тадэвуш». Пра апісанне Міцкевічам у паэме Студзёнак згадваў у сваіх успамінах ксёндз Ежы КаліноўскіAPKB (Archiwum Prowincji Karmelitów Bosych w Czerniej), AP 111, [Jerzy Kalinowski], Notes, s. 24-26. (1859—1930; зводны брат Рафала і Віктара Каліноўскіх) і польскі гісторык касцёла, доктар гуманітарных навук , які абраў і апрацаваў запісы Ежы Каліноўскага. Таксама звесткі пра апісанне прыгажосці Студзёнак Міцкевічам пададзены ва ўспамінах Ірыны Адоеўцавай, жонкі (1894—1958), аднаго з найбуйнейшых паэтаў рускай эміграцыі. Падчас адпачынку ў маёнтку Адам Міцкевіч пакінуў у альбоме гаспадыні памятны надпіс (найверагодней у 1820 годзе), які пазней быў выбіты на камяні.
У 1862 годзе ў вёсцы 31 гаспадарка, 129 душ мужчынскага полу; у іх карыстанні 307 дзесяцін 1155 сажняў зямлі. У 1889 годзе на месцы сучаснай вёсцы знаходзіліся 2 аднайменныя вёскі: 26 і 7 асад, фальварак, 39 валок зямлі, млын, вінакурня, уладанне Гагенлоэ. Адпаведна з перапісам 1897 года ў вёсцы 62 двары, 438 жыхароў, хлебзапасная крама; маёнтак, 11 двароў, 22 жыхары, крухмальны завод, сядзіба (уладанне памешчыка Шэпелера), 4 двары, 13 жыхароў, вадзяны млын. У 1909 годзе ў вёсцы 72 двары, 456 жыхароў, у маёнтку 7 жыхароў.
З лютага па снежань 1918 года вёска акупавана Германіяй, з пачатка жніўня 1919 да сярэдзіны ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года — вёска пад польскім войскам. З 1919 года ў БССР, з 29 ліпеня 1920 года ў Нясвіжскім павеце. З 1921 года вёска ў складзе Польшчы, у Гарадзейскай гміне Нясвіжскага павета Навагрудскага ваяводства; вёска 85 двароў, 468 жыхароў. З лістапада 1939 года вёска ў складзе БССР.
Славутасці Камень Міцкевіча (XIX стагоддзе) — валун з выбітай цытатай Адама Міцкевіча.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гарадзейскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Нясвіжскага раёна