Вялі́кая Лі́па. Сустракаецца таксама варыянт Вялі́ка Лі́па (, ) — вёска ў Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ліпскага сельсавета.
Славутасці
Сядзіба: уязная брама са стайнямі, свіран, афіцына (канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя), вул. Садовая 2Б (інв. № 621/С-1029021), вул. Садовая 2г (інв. № 621/С-1029022) — . Свята-Пакроўская царква (ХVIII стагоддзе; 1773 г.), вул. Садовая, 1а (інв. № 621/С-18257) — .
Каплічка ля царквы. Капліца-пахавальня каля царквы.
Вядомыя асобы Анатоль Іосіфавіч Майсеня (1959—1996) — беларускі журналіст і палітолаг. Канстанцін Мікалаевіч Майсеня (1923—2006) — беларускі грамадскі дзеяч у Польшчы.
Спасылкі
Катэгорыя:Ліпскі сельсавет (Нясвіжскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Нясвіжскага раёна