Нахла () - вядомы марсіянскі метэарыт, знойдзены ў Егіпце ў 1911 годзе.

Гісторыя Метэарыт упаў 28 чэрвеня 1911 года прыблізна ў 09:00 па мясцовым часе ў раёне Нахла, Абу-Хумус, Александрыя, Егіпет«The Nakhla Meteorite» From NASA's Jet Propulsion Laboratory«Nakhla meteorite fragment» - From the Natural History Museum. Rotatable image of a fragment of the meteorite. URL accessed September 6, 2006. Шмат хто назіраў выбух у верхніх слаях атмасферы да таго, як метэарыт упаў на Зямлю. Яго аскепкі знаходзілі ў радыюсе mc 4,5 км ад эпіцэнтра выбуха. Асобныя часткі заглыбіліся ў зямлю на глыбіню больш за адзін метр. Ацэньваемая вага метэарыта - каля 10 кг (22 фунта), знойдзеныя фрагменты важылі ад 20 грам да 1831 грам.

Сабака з Нахлы

Адзін з фрагментаў метэарыта, як адзначаў фермер Махамед Алі Эфендзі Хакім з вёскі Дэншаль, паблізу ад Нахлы, упаў на сабаку, верагодна выпарыўшы яго поўнасцю. Але ніякіх парэшткаў сабакі не было знойдзена, а таксама ніхто не абвясціў аб знікненні сабакі, адпаведна, гісторыя была прызнана няпэўнай. Але гісторыя аб сабаке з Нахлы ці «Нахла-сабаке»() стала папулярнай легендай сярод астраномаў.

Класіфікацыя

Прататып метэарыта - тыпа Нахліты () з групы SNC () марсіянскіх метэарытаў.

Марсіянскае паходжанне

На бягучы момант па ўсяму свеету каталагізавана трыццаць чатыры марсіянскіх метэарыта, адзін з якіх - метэарыт Нахла. Верагодна, гэты метэарыт з'явіўся пад уплывам сутыкнення Марса з іншым касмічным целам, а потым выкінуты ў космас. Ён нейкі час перамяшчаўся ў Сонечнай сістэме, а потым быў захоплены гравітацыйным полем Зямлі.

Наяўнасць вады

Нахла быў першым метэарытам з Марса, у якім выяўлены адзнакі наяўнасці на планеце вады. Парода ўтрымлівала карбанаты і мінералы, якія маглі быць прадуктамі хімічнай рэакцыі з вадою акрамя таго, парода сама магла знаходзіцца ў вадзе пасля свайго фарміравання, што прывяло да паўторнага назапашвання мінералаў. Утрыманне ізатопа 13C вышэй, чым у зямных пародах, што паказвае на марсіянскае паходжанне метэарытаGlavin, Daniel P. Amino acids in the Martian mmeteorite Naklah. Retrived 2010-11-13/.

Наяўнасць жыцця

У сакавіку 1999 года, пасля таго, як стала магчымым атрымаць частку метэарыта з Брытанскага Музея ў 1988, каманда з касмічнага цэнтра Джонсана (, NASA) даследавала метэарыт Нахла пры дапамозе аптычнага і скануючага электроннага мікракопаў (). У выніку, акрамя ўсяго іншага, былі выяўлены невялікія біяморфныя часткі«Space rock re-opens Mars debate» - February 8, 2006 BBC News article. URl accessed September 6, 2006. Лонданскі музей прыродазнаўства, у якім таксама знаходзіліся кавалкі метэарыта, дазволіў даследчыкам з NASA раздрабіць адзін з іх у 2006 годзе для таго, каб атрымаць новыя ўзоры без прымясяў і наносаў. Вучоныя знайшлі вялікую колькасць складаных вугляродзістых злучэнняў у дэндрытных порах каналах пароды, накшталт тых, якія пакідаюць бактэрыі ў пародах на ЗямліBBC Nws - Space rock re opens Mars debate.

Абмеркаванне знаходкі адбылося падчас 37-ай Навуковай Луннай і Планетарнай канферэнцыі, якая адбылася ў Х'юстане, штат Тэхас. У выніку было прынята рашэнне аб тым, што вялікая колькасць вуглярода ў порах метэарыта ўскосна сведчыць аб наяўнасці жыцця. Але, у сувязі з тым, што вуглярод з'яўляецца чацвёртым па ступені распаўсюджання элементам у Сусвеце (пасля вадарода, гелія і кісларода), яго наяўнасць у метэарыце і наяўнасць бактэрый і жыцця на Марсе (альбо такой з'явы раней) не маюць прамой сувязіBBC News - Life on Mars - new klaims.

Амінакіслоты ў складе метэарыта

У 1999 годзе спецыялісты Касмічнага цэнта Джонсана таксама выявілі ў складзе метэарыта амінакіслоты. Сярод іх былі знойдзены аспаргінавая кіслата, глутамінавая кіслата, гліцыны, аланіны і масляная кіслата. Але да гэтага часу не высвятлена, ці з'яўляюцца яны першапачаткова часткай метэартыта, альбо прадуктам забруджванняў у перыяд знаходжання на Зямлі.

Спасылкі

Фатаграфіі метэарыта Нахла, прыведзеныя NASA Артыкул Кена Кічынка аб метэарыце Forbs.ru. 6 метеоритов, которые можно купить: метеорит Нахла

Катэгорыя:1911 год у навуцы Катэгорыя:Ахандрыты Катэгорыя:Марсіянскія метэарыты Катэгорыя:Геалогія Егіпта