Ом (пазначэнне: Ом, Ω) — адзінка вымярэння электрычнага супраціўлення ў СІ. Ом роўны электрычнаму супраціўленню правадніка, паміж канцамі якога ўзнікае напружанне 1 вольт пры сіле пастаяннага току 1 ампер.

Хоць у Юнікодзе і прысутнічае значок ома (Ω, Ohm sign, U+2126), але яго кананічным раскладаннем з’яўляецца загалоўная грэчаская літара амега (Ω, U+03A9), г. з. гэтыя два знака павінны быць неадметныя з пункту гледжання карыстальніка. Рэкамендуецца для пазначэння ома выкарыстаць амегу.

Пры вылічэннях, асабліва рукапісных, варта зважаць на магчымую блытаніну паміж Омам і 0 м (так, 1 Ом і 10 м (метраў) — цалкам розныя велічыні) і паміж 0 і Ω.

Адзінка названая ў гонар нямецкага навукоўца Георга Сімона Ома.

Кратныя і дзельныя адзінкі Дзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі ўтвораць з дапамогай стандартных прыставак СІ.

Спасылкі ДАСТ 8.417-2002. АДЗІНКІ ВЕЛІЧЫНЬ. Уведзены ў дзеянне з 1 верасня 2003 г.

Катэгорыя:Электрычнасць Катэгорыя:Адзінкі вымярэння Катэгорыя:СІ