Бе́лае, Бельскае — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Заходняя Дзвіна, у міжрэччы рэк Выдрыца і Ладасна, за 16 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы, каля вёскі Белае.

Плошча паверхні возера 1,52 км². Даўжыня 2,12 км, найбольшая шырыня 0,93 км, даўжыня берагавой лініі 6,65 км. Найбольшая глыбіня 21 м, сярэдняя 4,2 м. Аб'ём вады ў возеры 6,34 млн м³. Плошча вадазбору 20,5 км³. Катлавіна возера складаецца з 2-х плёсаў. Схілы катлавіны маюць вышыню 6—9 м, у паўночнай частцы возера — 12—16 м. Берагі высокія, паўднёвыя сплавінныя, паўночныя зліваюцца са схіламі катлавіны. Мелкаводдзе мае шырыню да 100 м, пясчанае да глыбіні 0,5—1,5 м. Астатнюю частку дна высцілае сапрапель. Расліннасць распаўсюджваецца да адлегласці 25—100 м ад берага возера. На поўдні ў возера ўпадае ручай, злучаны з сеткай меліярацыйных каналаў.

Літаратура

Спасылкі Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 1.

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Ушацкага раёна