Антэ́й ( «звернуты супраць») у грэчаскай міфалогііМифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.83-84; Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.1. С.110 — волат, сын Пасейдона Диотим. Эпиграмма 8 Пейдж; Овидий. Ибис 399; Гигин. Мифы 157 (ці ГеіГигин. Мифы 31, ці Пасейдона і Геі), атрымліваў непераможную сілу ад судотыку з маці Геяй — зямлёй. Цар Лівіі.
Па Ферэкіду, яго жонка — ІфінояMalkin I. Myth and territory in the Spartan Mediterranean. Cambridge UP. 2003. P.186, згодна Плутарха, яе клікалі ТэнгізПлутарх. Серторий 9. У горадзе Іраса зладзіў спаборніцтва для жаніхоў сваёй дачкіПиндар. Пифийские песни IX 106.
Антэй прымушаў ўсіх падарожнікаў-чужаземцаў змагацца з ім і ўсіх, каго перамагаў у барацьбе — забіваўОвидий. Ибис 393—395; Платон. Теэтет 169b. Пабудаваў храм Пасейдону з чэрапаў пераможаных імПиндар. Истмийские песни IV 52.
Пераможаны Гераклам. Пры сустрэчы Антэй запатрабаваў, каб і Геракл змагаўся з ім. Ніхто не мог перамагчы Антэя ў адзінаборстве, не ведаючы таямніцы, адкуль волат атрымліваў падчас барацьбы ўсё новыя і новыя сілы. Таямніца ж была такая: калі Антэй адчуваў, што пачынае губляць сілы, ён дакранаўся да зямлі, сваёй маці, і абнаўляліся яго сілы: ён чэрпаў іх у сваёй маці, вялікай багіні зямлі. Падчас бітвы некалькі разоў Геракл валіў яго на зямлю, але толькі дадавалася сілы ў Антэя. Але раптам падчас барацьбы магутны Геракл падняў Антэя высока на паветра, яго сілы вычарпаліся, і Геракл альбо задушыў яго, альбо забіў яго, зламаўшы хрыбетГл. Лукан. Фарсалия IV 593—653 . Геракл зрабіў Лівію больш спрыяльнай для жыцця Пиндар. Истмийские песни IV 52; Псевдо-Аполлодор. Мифологическая библиотека II 5, 11; Диодор Сицилийский. Историческая библиотека IV 17, 4 .
Адзінаборства было намалявана сярод іншых подзвігаў на франтоне храма Гераклу ў ФівахПавсаний. Описание Эллады IX 11, 6. Магіла Антэя знаходзілася побач з Лінксам, шкілет у 60 лакцей даўжыні адкрыў і загадаў зноў засыпаць зямлёйСтрабон. География XVII 3, 8 (стр.829), са спасылкай на Габінія; Плутарх. Серторий 9.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Героі старажытнагрэчаскіх міфаў Катэгорыя:Міфы пра Геракла Катэгорыя:Афрыка ў старажытнагрэчаскай міфалогіі Катэгорыя:Персанажы «Боскай камедыі»