Лукас Радрыга Білья (; нар. , Мерседэс, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, паўабаронца турэцкага клуба «Фаціх Карагюмрук» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны.
Кар’ера
Клубная Займаўся футболам у клубе «Эстудыянтэс» з роднага горада Мерседэс і «Аргенцінас Хуніярс», за апошні з якіх дэбютаваў у дарослым футболе ў 2003 годзе. У клубе правёў 2 сезоны, пасля чаго перайшоў у клуб «Індэпенд’ентэ».
Сваёй гульнёй за «Індэпенд’ентэ» прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнерскага штаба бельгійскага «Андэрлехта», да складу якога далучыўся ў 2006 годзе. Згуляў за «Андэрлехт» наступныя сем сезонаў сваёй гульнявой кар’еры, правёўшы больш за 200 матчаў у чэмпіянаце Бельгіі.
23 ліпеня 2013 года «Лацыа» абвясціў пра пераход Більі ў свой склад. Ігрок падпісаў кантракт на пяць гадоў. У складзе «Лацыа» стаў адным з лідараў і капітанам каманды. У ліпені 2017 года быў набыты «Міланам», з якім падпісаў трохгадовы кантрактБиглия подписал трехлетний контракт с «Миланом» . by.tribuna.com..
Па заканчэнні сезона 2019/20 пакінуў «Мілан» у якасці свабоднга агента, і ў верасні 2020 года далучыўся да турэцкага клуба «Фаціх Карагюмрук», які выйшаў у Супер Лігу.
Міжнародная У 2011 годзе Лукас дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Аргенціны.
Дасягненні «Андэрлехт» Чэмпіён Бельгіі (4): 2007, 2010, 2012, 2013 Уладальнік Кубка Бельгіі: 2007 Уладальнік Суперкубка Бельгіі (4): 2006, 2007, 2010, 2012
Крыніцы
Спасылкі
Профіль на сайце footballdatabase.eu
Катэгорыя:Футбалісты Аргенціны Катэгорыя:Ігракі зборнай Аргенціны па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Фаціх Карагюмрук Катэгорыя:Ігракі ФК Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Лацыа Катэгорыя:Ігракі ФК Андэрлехт Катэгорыя:Ігракі ФК Індэпенд’ентэ Катэгорыя:Ігракі ФК Аргенцінас Хуніярс