Асманская імперыя, заснаваная ў другой палове XIII стагоддзя як невялікі бейлік (княства) у Паўночна-Заходняй Малой Азіі, прыступіла да тэрытарыяльнай экспансіі ўжо ў пачатку XIV стагоддзя, у сярэдзіне стагоддзя прыступіла да заваяванняў у Еўропе, а ў XVI стагоддзі захапіла першыя гарады ў Афрыцы. Асманская імперыя бесперапынна пашыралася аж да 1683 года, калі яе армія пацярпела разгромнае паражэнне пад Венай і вымушана была адступіць. З канца XVII стагоддзя і да пачатку XX стагоддзя імперыя ўвесь час страчвала свае ўладанні ва ўсіх трох частках свету.
Ніжэй прыведзены спіс усіх тэрыторый, калі-небудзь якія ўваходзілі ў склад Асманскай імперыі.
Еўропа thumb|500px|Максімальнае пашырэнне межаў Асманскай імперыі ў Еўропе Тэрытарыяльныя захопы ў Еўропе Асманская імперыя вяла з 1354 года і па канец XVII стагоддзя. Першым апорным пунктам Турцыі ў Еўропе стаў горад Галіпалі. Да сярэдзіны XV стагоддзя да імперыі былі далучаны Сербія, Балгарыя, Албанія, Крым і большая частка Грэцыі. У 1453 годзе быў заваяваны важны апорны пункт хрысціян на Усходзе, сталіца Візантыі, або ж Другі Рым — Канстанцінопаль. У XVI стагоддзі асманамі былі заваяваны шматлікія астравы ў Эгейскім моры, Венгрыя, Трансільванія, Харватыя і Боснія.
З канца XVII стагоддзя імперыя пачынае страчваць свае ўладанні ў Еўропе, і ўжо да 1913 яе ўладанні ў Еўропе абмяжоўваюцца Канстанцінопалем і Адрыянопалем з наваколлямі.
Албанія (1478—1912) Асманская Балгарыя (1393/1396—1908) Боснія і Герцагавіна (1463—1878/1908) Валахія — дзяржава-васал, (1412—1456; 1462—1476; 1476—1594; 1601—1877) Асманская Венгрыя (1541—1699) Герцагавіна (1481—1878/1908) Асманская Грэцыя (1460—1832) Дадэканес (1522—1912) Крыт (1669—1898/1913) Крымскае ханства (1475—1774) — дзяржава-васал Кікладскія астравы (1566—1830) Македонія (1371/1395—1912) Малдаўскае княства — дзяржава-васал, (1455—1473; 1503—1572; 1574—1600; 1601—1877) Атранта (1480—1481) Падолія (1672—1699) Родас (1522—1912) Сараніцкія астравы (1460—1830) Паўночныя Эгейскія астравы (1677—1912) Сербія (1459—1804/1878) Славонія (1592—1699) Спарады (1538—1830) Княства Трансільванія — дзяржава-васал, (1541—1699) Чарнагорыя (1496/1499—1878) Эпір (1479—1912)
І тэрыторыі размешчаныя на мяжы Еўропы і Азіі: Абхазія (1578—1810) Грузія (1516—1603, 1620—1683, 1727—1735) Усходняя Арменія (1514—1618)
Азія thumb|400px|Пашырэнне межаў Асманскай імперыі ў Еўропе, Азіі і Афрыцы Сваю тэрытарыяльную экспансію ў Азіі Асманская імперыя пачала з захопу візантыйскіх уладанняў у Віфініі і падпарадкаванні цюркскіх княстваў у Малой Азіі ў XIV-XV стст. і скончыла разгромам Сефевідскага Ірана ў XVII стагоддзі.
У XIX стагоддзі значныя тэрыторыі Асманскай імперыі на Каўказе захоплівае Расія, частка тэрыторый дастаецца ВялікабрытанііАсманская імперыя .
У 1914—1916 вызваляюцца Асір, Хіджаз, Эль-Хаса.
У 1918 саюзнікі акупуюць турэцкія Сірыю, Палесціну, Ірак.
У 1919—1923 Турцыя адстойвае сваю незалежнасць ужо ў Анатоліі.
Абадан (1514—1529, 1543—1623, 1639—1847) Адэн (1538—1839) Іарданія (1516—1918) Ірак (раёны Багдада, Басры, Масула) (1534—1917) Емен (1517—1636, 1872—1918) Катар (1871—1916) Кіпр (1570—1878/1914) Кілікія (з 1515 г.) Кувейт (1534—1914) Ліван (раёны Бейрута, Акры, Сідона) (1516—1918) Лурыстан (1587—1639) Аман (1550—1551, 1581—1588, 1659—1741) Палесціна (1516—1918) Саудаўская Аравія (вобласць Асір) (1871—1914) Саудаўская Аравія (вобласць Неджд) (1817—1902) Саудаўская Аравія (вобласць Хіджаз) (1517—1916) Саудаўская Аравія (раён Эль-Хасы) (1871—1913) Сірыя (раёны Дамаска і Алепа) (1516—1918) Хамадан (1721—1730, 1916—1918)
Афрыка Асманская імперыя ў Афрыцы вяла вялікія заваявальныя войны. Першай стала вайна з султанатам Мамлюкаў у 1515-19. У выніку да імперыі адышоў Егіпет; у сярэдзіне XVI стагоддзя асманы сталі прасоўвацца на захад Афрыкі і ўжо да канца стагоддзя захапілі Лівію, Туніс і Алжыр. Апошнія дзве краіны сталі васаламі імперыіХраналогія Турцыі.
У XIX стагоддзі асманы страчваюць амаль усе свае ўладанні ў Афрыцы: у пачатку стагоддзя напаўнезалежным становіцца Егіпет; у 1830 французы захопліваюць Алжыр, у 1881 і 1882 у імперыі адымаюць Туніс і ЕгіпетТурцыя ў XIX стагоддзі.
У 1911-1912, у выніку вайны з асманамі, Італія захоплівае апошнія ўладанні імперыі ў Афрыцы: Кірэнаіку, Трыпалітанію і ФецанТурцыя ў XX стагоддзі. Алжыр (раён горада Алжыр) (1536—1830) Алжыр (раён Канстанціны) (1637—1830) Алжыр (раён Арана) (1708—1732, 1792—1831) Асманскі Егіпет (1517—1798, 1801—1914) Лівія (вобласць Кірэнаікі) (1521—1911) Лівія (вобласць Трыпалітаніі) (1551—1912) Лівія (вобласць Фецан) (1842—1912) Судан (вобласць Нубія) (1553—1885) Туніс (1534—1881) Эрытрэя (вобласць Масаўа/Хабеш) (1557—1884)
Карты
Гл. таксама Адміністрацыйны падзел Асманскай імперыі Насельніцтва Асманскай імперыі
Літаратура Петросян Ю. А., Османская империя. М., 1990. Еремеев Д. Е., Мейер М. С. История Турции в средние века и новое время. М.: Изд-во МГУ, 1992. На перекрестке цивилизаций: Поль Лемерль, История Византии. Димитрис Кицикис, Османская империя. Весь Мир, 2006 г. Cleveland, William L. «The Ottoman and Safavid Empires: A New Imperial Synthesis» in A History of the Modern Middle East. Westview Press, 2004. pp37–56. ISBN 0-8133-4048-9. Creasy, Sir Edward Shepherd. History of the Ottoman Turks: From the beginning of their empire to the present time. R. Bentley and Son, 1877.
Спасылкі Храналогія Турцыі і Асманскай імперыі ў XI—XIX стагоддзях Храналогія Турцыі ў XX стагоддзі Інфармацыя пра Асманскую імперыю Асманская імперыя ў XVI—XVII стагоддзях (карта) Гісторыя Турцыі Атлас Турцыі на Вікісховішчы
* Катэгорыя:Гісторыя Асманскай імперыі Катэгорыя:Гісторыя Еўропы Катэгорыя:Гісторыя Азіі Катэгорыя:Гісторыя Афрыкі