Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Глінная Івацэвіцкага раёна. Узведзена ў 1925 годзе з дрэва на месцы папярэдняга храма.
Архітэктура Драўляны адназрубны прамавугольны ў плане храм накрыты вальмавым гонтавым дахам. У цэнтры даху ўзвышаецца цыбулепадобны купал на глухім барабане. На галоўным фасадзе невялікі прытвор, вылучаны трохвугольным франтонам. Інтэр’ер зальны з корабавым скляпеннем на падугах. Абраз 19 ст. «Маці Бажая з дзіцем».
Перад царквой двух'ярусная чацверыковая шатровая званіца каркасна-зрубнай канструкцыі. Першы ярус зрублены ў просты вугал, другі вырашаны як 4-стоўпны каркас з шатровым гонтавым завяршэннем і зубчастай дашчаной агароджай.
Літаратура
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Глінная Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Івацэвіцкага раёна Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі Катэгорыя:1925 год у Беларусі