Свята-Васкрасенская царква — праваслаўны храм у в. Агароднікі Дзмітровіцкага сельсавета Камянецкага раёна. Пабудавана ў 1841 годзе з дрэва на поўнач ад вёскі, на могілках. Помнік народнага дойлідства.

Архітэктура Трохзрубны храм утвараюць двух’ярусная чатырохгранная прытвор-званіца, купалападобная малітоўная зала, прамавугольная апсіда з нізкай бакавой рызніцай. Шатровыя дахі званіцы і малітоўнай залы завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі на васьмігранных барабанах, вальмае пакрыццё апсіды — крыжом на сферы. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Агароднікі (Дзмітровіцкі сельсавет) Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Камянецкага раёна Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі Катэгорыя:1841 год у Беларусі