Бронецягні́к, браняпо́езд — браніраваны чыгуначны састаў, прызначаны для агнявой падтрымкі войск і вядзення самастойных баявых дзеянняў у паласе чыгункі.

Апрача паравоза (цеплавоза) меў 2 і болей вагонаў або бронепляцовак, 2—4 платформы (у пачатку і канцы браняпоезд для засцярогі яго ад падрыву), на ўзбраенні 1—2 гарматы, 4—8 кулямётаў. Браняпоезд выкарыстоўваліся ў час Першай сусветнай, грамадзянскай і Другой сусветнай войнаў. У Вялікай Айчыннай вайне былі браняпоезды ППА, узброеныя зенітнымі гарматамі і кулямётамі, для прыкрыцця ад удараў з паветра буйных чыгуначных вузлоў і станцый.

Крыніцы

Літаратура

Бронепо́езд ваен. браняпо́езд, -да м //

Бронепо́езд // Военный энциклопедический словарь. В 2 т. Т. 1. / Редкол.: А. П. Горкин, В. А. Золотарев, В. М. Карев и др. — М.: Большая Российская энциклопедия, «РИПОЛ КЛАССИК», 2001. — С. 229. — 848 с. — 5000 экз. — (Энциклопедические словари). — ISBN 5-85270-219-6 («БРЭ»); ISBN 5-7905-0994-0 («РИПОЛ КЛАССИК»); 5-7905-0995-9 (т. 1).

Спасылкі

Катэгорыя:Баявыя машыны