Анатоль Максі́мавіч Русе́цкі (нар. , , Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь (2010—2012), міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь (2003—2009), Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях (2002—2003), доктар тэхнічных навук, прафесар.

Біяграфія У 1973 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці Прыборы дакладнай механікі і атрымаў кваліфікацыю «Інжынер-механік».

З 1973 года па 1977 год працаваў канструктарам — вядучым канструктарам ў Акадэміі Навук рэспублікі, з 1977 года па 1981 год — вядучым канструктарам ВКБ «Імпульс» міністэрства радыёпрамысловасці СССР.

З 1981 года па 1997 год працаваў у Навукова-вытворчым аб’яднанні «Планар», у 1989—1992 гадах галоўным інжынерам завода «Электронмаш», дырэктарам гэтага завода, а з 1992 па 1997 — прэзідэнтам канцэрна «Планар».

8 ліпеня 1997 года быў прызначаны намеснікам Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь, а ў 2002 годзе — першым намеснікам Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

З 14 чэрвеня 2002 года па 24 снежня 2003 года працаваў Старшынёй Камітэта па навуцы і тэхналогіях пры Савеце Міністраў Рэспублікі БеларусьУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2002 № 307 «Аб прызначэнні А. М. Русецкага Старшынёй Камітэта па навуцы і тэхналогіях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь»Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 снежня 2003 г № 590 «Аб прызначэнні А. М. Русецкага Міністрам прамысловасці Рэспублікі Беларусь».

З 24 снежня 2003 года — міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь. 26 чэрвеня 2009 года адпраўлены ў адстаўкуУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2009 г. № 337 «Аб вызваленні А. М. Русецкага ад пасады Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь».

У снежні 2009 года быў прызначаны на пасаду дырэктара Інстытута цепла- і масаабмену Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

29 снежня 2010 года быў прызначаны Старшынёй Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь.Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 706 «Аб прызначэнні А. М. Русецкага»

23 кастрычніка 2012 года быў вызвалены з пасады ў сувязі з пераходам на выбарную пасаду — намесніка Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 кастрычніка 2012 г. № 487 «Аб вызваленні ад пасады А. М. Русецкага».

Узнагароды Медаль Медаль «За працоўныя заслугі» Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1996, у аўтарскім калектыве) — за распрацоўку штучных клапанаў сэрца, укараненне іх у медыцынскую практыку і арганізацыю серыйнай вытворчасці. Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Навуковая дзейнасць Аўтар больш за 70 навуковых прац, 13 аўтарскіх пасведчанняў.

Асноўныя працы Координатные позиционеры гибких производственных систем для электронного машиностроения. Мн.: 1998. Теория построения прецизионных механизмов оборудования производства электронной техники. Мн.: ГНПКТМ «Планар», 1999 (у сааўтарстве). Оптимизационное проектирование прецизионных координатных систем и механизмов оборудования производства электронной техники. Мн.: НВА «Інтэграл», 1999 (у сааўтарстве). Технология и техника прецизионного лазерного модифицирования твердотельных структур. Мн.: Тэхнапрынт, 2002 (у сааўтарстве). Проектирование и производство РЭС. Мн.: БДУІР, 2006 (у сааўтарстве). Технологические процессы и системы в микроэлектронике: плазменные, электронно-ионно-лучевые, ультразвуковые. Мн.: Бэстпрынт, 2009 (у сааўтарстве).

Сям’я Жанаты. Мае двух сыноў.

Літаратура

Спасылкі Біяграфія на сайце Савета Рэспублікі Анатоль Максімавіч Русецкі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Міністры прамысловасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Вынаходнікі Беларусі Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Прэзідэнты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАНБ Катэгорыя:Намеснікі міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь