Наруто — гэта японскае слова, якое можа значыць: — горад у Японіі. — былы пасёлак у прэфектуры Чыба. У 2006 годзе быў аб'яднаны з горадам Самму. Праліў Наруто паміж японскімі выспамі Авадзі і Сікоку. Віры Наруто у праліве Наруто — турыстычны атракцыён горада Наруто ў прэфектуры Токусіма. Наруто, страва (таксама можа называцца «нарутомакі») — тып камабока (рулет з рыбнага фаршу, прыгатаваны на пары) з завітушкай (робіцца з дапамогай рыбнага фарша з дадаткам чырвонага фарбавальніка) ўнутры. Часцей усяго ўжываецца як адзін з кампанентаў рамэна. Японская назва для сімвала «@». Наруто — анімэ і манга пра маладога ніндзя Наруто Удзумакі.