Я́нка Купа́ла (, ; раней пасёлак Я́нкі Купа́лы) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета. Месціцца за 20 км на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі, 72 км ад Мінска, на рацэ Пціч.
Гісторыя Населены пункт заснаваны як пасёлак у 1920-я гады ў Беларускай ССР, названы ў гонар беларускага паэта Янкі Купалы.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У студзені 1943 года ўсе 11 дамоў былі спалены, забіты 1 чалавек.
Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Гарэлецкага сельсавета, у 1939—1954 гадах яго адміністрацыйны цэнтр (пасёлак імя Янкі Купалы)Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских Cоветов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с..
Насельніцтва
1926 год — 10 двароў, 42 жыхары 1960 год — 48 жыхароў 1999 год — 7 жыхароў 2009 год — 0 жыхароў 2019 год — 0 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі