Сну́сцік (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета.

Гісторыя У XVIII стагоддзі ўваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, магнацкая ўласнасць С. 126—127.. Сустракаецца назва Снусціца.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Пасля 1861 года ў Пагарэльскай воласці Ігуменскага павета.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1923 годзе пабудаваны паравы млын з лесапілкай. У 1930-я гады праведзена прымусовая калектывізацыя. На 1933 год у калгасе «Ільіч», былі паравы млын, лесапілка і кузня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У 1943—1944 гадах у наваколлі базіраваўся штаб савецкай партызанскай брыгады «Полымя». У сакавіку 1944 года ў ходзе нямецкай карнай аперацыі спалена 18 дамоў (да вайны было 36), забіты 2 чалавекі.

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Краснаакцябрскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района».

Насельніцтва

1800 год — 8 двароў, 60 жыхароў 1897 год — 12 двароў, 92 жыхары 1917 год — 18 двароў, 124 жыхары 1926 год — 23 двары, 124 жыхары 1960 год — 120 жыхароў 2002 год — 4 двары, 4 жыхары 2009 год — 1 жыхар 2019 год — 2 жыхары

Вядомыя асобы Сымон Аляксеевіч Хурсік (1902—1972) — беларускі празаік і перакладчык.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Пухавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна