Падля́ддзе (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 45 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 28 км ад Мінска, 22 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы.
Назва Назва абазначае месцазнаходжанне, гэта значыць пад лядамі, пад лядай. Ляда, ляды — месца, дзе высечаны лес пад раллю.
Гісторыя У пачатку XIX ст. вёска ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць Дамініка Гераніма Радзівіла, належала да дамена Самуэлева.
Дамінік Геранім Радзівіл загінуў у 1813 годзе ў войску Напалеона. Ён у шлюбе з меў дачку Стэфанію і сына Аляксандра. Аляксандр быў пазбаўлены княжацкага тытула ў Расійскай імперыі. У 1828 годзе Стэфанія Радзівіл пабралася шлюбам з сынам героя вайны 1812 года Львом (Людвігам).
У 1858 годзе ўласнасць князя , сына Стэфаніі і Льва, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Пасля 1861 года ў Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета. У 1879 годзе Пётр Вітгенштэйн прадаў Самуэлева і суседнія землі, у тым ліку Падляддзе, Эмерыку Чапскаму. У канцы XIX ст. дзялілася на засценак Падляддзе Аляксандрава — 4 двары, Падляддзе Бакінаўскае — 4 двары, Падляддзе Баравікі — 11 двароў.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, працаваў калгас «Праца».
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
У 1960 годзе мела статус пасёлка.
Насельніцтва пач. XIX ст. — 7 двароў, 37 жыхароў 1897 год — Падляддзе Аляксандрава — 4 двары, 26 жыхароў; Падляддзе Бакінаўскае — 4 двары, 37 жыхароў; Падляддзе Баравікі — 11 двароў, 70 жыхароў 1917 год — Падляддзе Аляксандрава — 5 двароў, 32 жыхары; Падляддзе Бакінаўскае — 5 двароў, 41 жыхар; Падляддзе Баравікі — 15 двароў, 103 жыхары 1960 год — 156 жыхароў 1999 год — 38 жыхароў 2002 год — 21 двор, 34 жыхары 2010 год — 18 жыхароў 2012 год — 11 гаспадарак, 16 жыхароў 2019 год — 11 жыхароў
Спіс вуліц Дружная вуліца Дружны завулак Зорак вуліца Лугавая вуліца Лясная вуліца Палявая вуліца Паўднёвы завулак Цэнтральная вуліца
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Навапольскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна