Міха́йлава (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета.

На паўднёвы захад ад вёскі вадасховішча Міхайлава.

Гісторыя Населены пункт заснаваны як хутар у 1920-я гады ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

У 1966 годзе да Міхайлава далучана вёска Мядзведаўка.

Насельніцтва 1926 год — 14 двароў, 68 жыхароў 1960 год — 81 жыхар 2002 год — 87 двароў, 218 жыхароў 2009 год — 156 жыхароў 2019 год — 196 жыхароў

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Навасёлкаўскі сельсавет (Пухавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна