Дубаво́е (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Пціч. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.

Гісторыя Вядома з канца XIX стагоддзя як лясная вартоўня ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1908 года ўрочышча.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад С. 19.. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года ў Кнорынскім сельсавеце, з 1939 года ў Варашылаўскім сельсавеце. У 1926 годзе было 8 двароў. У 1930-х гадах быў паром цераз Пціч.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Паводле перапісу 1960 года мела статус пасёлка. Да 5 мая 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Варашылаўскага сельсавета, пасля — у складзе Селецкага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).. Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Селецкага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района». З 2006 года па 28 траўня 2013 года ў складзе Вецярэвіцкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

Насельніцтва 1897 год — 4 жыхары 1908 год — 2 двары, 9 жыхароў 1917 год — 2 двары, 24 жыхары, усе беларусы 1960 год — 71 жыхар 2002 год — 10 двароў, 25 жыхароў 2009 год — 12 жыхароўИтоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года 2019 год — 12 жыхароў

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Шацкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна