Калі́наўка (, ; да 1920-х — Барок) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 29,5 км на паўднёвы ўсход ад Мар’інай Горкі, 81,5 км ад Мінска, 10,5 км ад чыгуначнай станцыі Талька.
Гісторыя Пасёлак Калінаўка заснаваны на месцы засценка Барок у 1920-я гады, таксама як Ленінск і Чароты.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года тэрыторыя вёскі пад акупацыяй Германіі.
Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Талькаўскага сельсаветаРашэнне Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 30.10.2009 № 219 «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Мінскай вобласці» .
Насельніцтва 1926 год — 11 двароў, 76 жыхароў 2002 год — 2 двары, 2 жыхары 2007 год — 4 жыхары 2009 год — 3 жыхары 2012 год — 0 жыхароў 2019 год — 0 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Блужскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі