Забярэ́зцы (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Шаць. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.
Гісторыя Забярэзцы вядомы з другой паловы XIX стагоддзя як лясное ўрочышча пры маёнтку Міхалоў уласнасці Грушвіцкіх, адносілася да каталіцкай парафіі Узда, у складзе Шацкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1885 годзе згадваюцца як засценак. Цераз раку ад Забярэзцаў былі Бярэзцы, адсюль назва.
На 1906 год ва ўрочышчы Забярэзцы жыў Амвросій Вярбіцкі, шляхціц герба «Слепаўрон». Паводле перапісу 1908 года ўрочышча. Паводле перапісу 1917 года былі два аднайменныя хутары.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1930-х гадах праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Ударнік».
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Паводле перапісу 1960 года пасёлак.
Насельніцтва 1897 год — 4 двары, 37 жыхароў 1908 год — 3 двары, 20 жыхароў 1917 і 1921 год — 2 хутары; у адным 3 двары і 19 жыхароў, у другім 5 двароў, 36 жыхароў, усе беларусы 1926 год — 17 двароў, 86 жыхароў 1960 год — 98 жыхароў 1999 год — 4 жыхары 2002 год — 3 двары, 3 жыхары 2009 год — 2 жыхарыИтоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года 2012 год — 1 двор, 1 жыхар 2019 год — 1 жыхар
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Шацкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна