Та́ліца (, ) — вёска ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Вясейскага сельсавета.

За 16 км на Усход ад Слуцка, за 100.4 км на Поўдзень ад Мінска (нулявога кiламетра).

У вёсцы адна Г-падобная вуліца — Таліцкая.

Рэльеф роўны. Таліца знаходзіцца ў кутку лесу.

Гісторыя У 1852 годзе Таліца згадваецца як хутар у казённым маёнтку Выбранецкае Слуцкага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі.кнiга:

У 1854 годзе спадчынны дваранін Міхаіл Фёдаравіч Рэўт (13.01.1814-12.03.1878/1893), дваранін герба Газдава, з засценка Меляшкевічы, купіў зямлю ў казённым хутары Таліца і пабудаваў там дом, дзе пасяліўся з жонкай (Марыя Рыгораўна, па нараджэнні Баркоўская) і дзецьмі (Іван, Андрэй, Параска).

У 1854—1856 гадах дваюрадны брат Міхаіла Фёдаравіча — Фёдар Данілавіч Рэўт — купіў зямлю побач і таксама пабудаваў дом. Яго дом знаходзіўся бліжэй да Г-падобнага павароту ў цэнтры хутара Таліца.

З 1854 года Таліца пазначаецца як урочышча.

У 1856 годзе ў Таліцы жылі дваране і мяшчане, і яна пачала звацца засценак.

У 1856 годзе ў засценку Таліца было 6 двароў: Іван Міхайлавіч Рэўт (01.02.1848-1893~)кніга: «Я — сын Ваш: Корсакі гербаў „Корсак“ i „Ліс“, Рэўты герба „Газдава“ …» Летапic Беларускай шляхты — Мінск, 2017. — 576 страниц. Анатолий Статкевич-Чебоганов. ISBN 978985-7107-04-9. Старонка 321, пункт 396/229. ад Міхаіла (13.01.1814-12.03.1878~1893) ад Фёдара (1773-16.02.1834) ад Якава Фёдарава (1747—1812) — дваране герба «Газдава». Сямён Рэўт (17.04.1835-?) і яго брат Іван (22.10.1830-?) ад Фёдара (1807-?) ад Данііла (1781-11.02.1828) ад Якава Фёдарава (1747—1812) — дваране герба «Газдава». Рыгор Балвановіч — дваранін са шляхты герба «Праўдзіц». Мацей Рыгоравіч Балвановіч — дваранін са шляхты герба «Праўдзіц». Лонгін Іванавіч Забродскі з засценка Меляшкевічыкнiга: «Гербоўнік Беларускай Шляхты». Том 7. — Мінск: Беларусь, 2020. — 799 страниц. Е.Глинский, А.Рахуба. ISBN 978985-01-1347-4. страница 69, пункт 207/124. — мешчанін са шляхты герба «Прус ІІ». Якаў Іванавіч Забродскі ўнук ад Фёдара Якаўлевіча Рэўта сын ад Еўдакіі Фёдараўны Рэўт і Івана Іванавіча Заброцкага з засценка Меляшкевічыкнига: «Гербоўнік Беларускай Шляхты». Том 7. — Мінск: Беларусь, 2020. — 799 страниц. Е. Глинский, А. Рахуба. ISBN 978985-01-1347-4. старонка 71, пункт 267/184. — мешчанін са шляхты герба «Прус ІІ».

У 1893 годзе і пазней амаль да 1919 года Таліца згадваецца як засценак у Слуцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі.

З 1919 года Таліца ў складзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці БССР.

У вёсцы Таліца была дагаворная школа. 19.11.1928 жыхары вёсцы Таліца напісалі заяву на адкрыццё дагаворнай школы ў адной з хат вёскі. Заява была задаволена. Школа ўтрымлівалася сродкамі жыхароў вёскі. У школе працаваў настаўнік, якому жыхары прапанавалі хату і грошы ў суме 55 рублёў. У школе навучалася 13-15 дзяцей.

З 20.09.1944 да 08.01.1954 — вёска Таліца ў складзе Слуцкага раёна Бабруйскай вобласці БССР.

У Таліцы была кузня з кавалём.

Таксама ў вёсцы Таліца быў клуб, які пазней выкарыстоўваўся як магазін, стаяў злева ад дарогі пры самым ўездзе ў Таліцу, калі ехаць па дарозе з Борак.

Некалькі гадоў запар (прыкладна каля 1975 года) у вёску Таліца са Слуцка хадзіў рэйсавы аўтобус. Аўтобусная прыпынак знаходзілася ў цэнтры вёскі, каля павароту.

Помнікі гісторыі і культуры У канцы вёсцы, за апошняй хатай, знаходзяцца Таліцкія могілкі. За 1,7 км ад Таліцы ў кірунку на сяло Сорагі, у лесе знаходзіцца помнік невядомаму лётчыку, усталяваны на месцы падзення падбітага 26.06.1941 года савецкага самалёта.артыкул пра помнік невядомаму лётчыку каля Таліцы 03.08.2016 «Экіпаж адлятае ў вечнасць…» — Лариса КАРАСИНА

Вядомыя асобы Алег Васілевіч Румо (нар. 1941) — беларускі ўрач і палітык.

Насельніцтва 1999 год — 9 чалавек 2010 год — 1 чалавек

Крыніцы

Літаратура кніга: кніга: Города Минской Губернии. — 1909. — С.198 газета: «Слуцкі край», 06.11.2003, артыкул Таліца Тычына М. (фота А. Жоглы) кніга: Минские епархиальные ведомости № 11, 1876. — С. 479, пункт 4. газета горада Слуцка: «Інфа-Кур’ер» за 20.05.2020, артыкул «Танцавалі на Выгане» — Людміла Марозава з Гомеля. «Як жыла вёска Таліца пад Слуцкам больш за 60 год таму (фотаздымкі мясцовага жыхара)». — дзе гіперспасылка? артыкул пра помнік невядомаму лётчыку каля Таліцы 03.08.2016 «Экіпаж адлятае ў вечнасць…» — Лариса КАРАСИНА кніга: «Я — сын Ваш: Корсакі гербаў „Корсак“ i „Ліс“, Рэўты герба „Газдава“ …» Летапic Беларускай шляхты — Мінск, 2017. — 576 страниц. Анатолий Статкевич-Чебоганов. ISBN 978985-7107-04-9. Старонка 321, пункт 396/229. кніга: «Гербоўнік Беларускай Шляхты». Том 7. — Мінск: Беларусь, 2020. — 799 страниц. Е.Глинский, А.Рахуба. ISBN 978985-01-1347-4. Старонка 69, пункт 207/124. кніга: Памяць: Слуцкі раён. Слуцк. Гiсторыка-дакументальныя хронiкi гарадоў i раёнаў Беларусi. Кнiга 2. — Мiнск: БЕЛТА, 2001. — 567 странiц. М. З. Башлакоў, З.I.Дзямешка, Г. К. Кiсялёў, Я.I.Бараноўскi. ISBN 978985-6302-31-5. Старонка 565

Спасылкі

Катэгорыя:Вясейскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слуцкага раёна