«Абарона Ольштына» () — вялікае сюжэтнае палатно Казіміра Альхімовіча, напісанае ў 1881 годзе. Створана паводле п’есы «Каспар Карпінскі», якая была напісана Уладзіславам Сыракомляй і пастаўлена ў Вільні ў 1858 годзе. Арыгінальнае палатно захоўваецца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве, а аўтарская копія 1912 года — з 1998 года у калекцыі Чэнстахоўскага музея. Памер арыгінальнай карціны — . «Абарона Ольштына» з'яўляецца самай вядомай графічнай выявай Karol NABIAŁEK. Nowe spojrzenie na biografię Kaspra Karlińskiego herbu Ostoja .
Арыгінал карціны напісаны Казімірам Альхімовічам у 1881 годзе. Карціна атрымала шмат спрэчных водгукаў у тагачаснай прэсе. У 1882 годзе «Абарона Ольштына» атрымала першую ўзнагароду ў конкурснай выстаўцы палотнаў на гістарычную тэму, арганізаваным у Варшаве.
Аўтарская копія «Абароны Ольштына», напісаная мастаком у 1912 годзе, была набыта Чэнстахоўскім музеем на аўкцыённым салоне «Rempex» у 1998 годзеMuzeum Haliny Poświatowskiej ISBN 83-60128-10-3.
Апісанне
У палатно перадаўся моцны эмацыянальны тон п'есы У. Сыракомлі. Мастак узнаўляе гістарычныя падзеі XVI ст.: Карлінскі меў восем сыноў, сем з якіх памерлі або былі забітыя ў розных войнах. У 1587 годзе ўзначальвае абарону крэпасці ў Ольштыне, якую аблажылі войскі аўстрыйскага эрцгерцага Максіміліяна Габсбурга, які прэтэндаваў на польскую карону пасля смерці Стэфана Баторыя. Трагізм сітуацыі ў тым, што ворагі захапілі 6-гадовага сына галоўнага героя і, выставіўшы яго пад гарматныя стрэлы, патрабуюць здаць крэпасць без бою. Карлінскі стаіць перад страшным жыццёвым выбарам.
Мастак прытрымліваецца ў карціне рэалістычных у цэлым выразных сродкаў: заўважаецца дакладнасць у выявах пабудоў, старажытнай зброі, адзення. Але ў аснову жывапіснага сюжэта пакладзены рамантычны кантраст паміж знешне спакойнай, амаль манументальнай фігурай Карлінскага і дынамікай іншых персанажаў. Асабліва ярка-экспрэсіўна дадзены вобраз жонкі Карлінскага, якая на каленях моліць мужа.
Катэгорыя:Карціны Казіміра Альхімовіча Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага музея ў Варшаве