«Смерць Ма́ргера» () — карціна Казіміра Альхімовіча, напісаная ў 1876 годзе. Створана паводле паэмы «Маргер» Уладзіслава Сыракомлі.

Апісанне На карціне адлюстраваны часы старажытнай Літвы, калі крыжакі штурмуюць замак Маргера. К. Альхімовічам праілюстраваны апошні эпізод п'есы, калі сюжэтныя перапетыі кахання і здрады герояў прыводзяць да самагубства гаспадара замка. Сцэна вырашана мастаком па класіцыстычнай схеме, нават са знешнімі атрыбутамі, але ўсё ж напоўненая высокім пачуццём, не выглядае штучнай.

Катэгорыя:Карціны Казіміра Альхімовіча