«Meduza» — зарэгістраваны ў Латвіі збольшага рускамоўны інтэрнэт-СМІ, створаны былым галоўным рэдактарам «» , якую звольнілі з пасады з-за пазіцыі выдання, якое не падтрымала анексію Крыма Расіяй. Сайт «Meduza», ядро рэдакцыі якога сфармавалі экс-супрацоўнікі «», аднадумцы Цімчанка, пачаў працу 20 кастрычніка 2014 года. Асновай СМІ сталі бясплатныя мабільныя дадаткі для «iOS» і «Android». Назву сайту прыдумаў былы прадзюсар аддзела новых медыя «» Ігар Белкін.

Канцэпцыя «Meduza» з’яўляецца агрэгатарам навін і тэкстаў на рускай мове, якія адбіраюць у ручным рэжыме, у адрозненне ад аўтаматычнага ранжыравання «». Таксама інтэрнэт-выданне выпускае і ўласныя матэрыялы. Суадносіны паміж агрэгаванымі ды ўласнымі матэрыяламі тлумачыла наступным чынам: «Мы будзем дзейнічаць гнутка. Чым больш якасных крыніц, тым больш агрэгуем. Калі раптам складзецца так, што іншыя СМІ будуць менш пісаць, а стоп-лісты стануць яшчэ даўжэй, мы будзем пашырацца ў бок уласнага кантэнту».

Магчымасць каментавання артыкулаў на сайце «Meduza» і ў мабільных дадатках не прадугледжаная.

Супрацоўнікі Галоўны рэдактар — Намеснік галоўнага рэдактара — Іван Калпакоў (былы кіраўнік аддзела спецкарэспандэнтаў «») Выдавец — Ілля Красільшчык (былы дырэктар па прадуктах часопіса «») ды інш.

Спецыяльныя карэспандэнты Ілля Азараў (былы спецыяльны карэспандэнт «») Андрэй Казянкоў (былы спецыяльны карэспандэнт «») Данііл Туроўскі (былы спецыяльны карэспандэнт «») Ілля Жагулёў ды інш.

Ціск 23 красавіка 2021 года ўнесла «Meduza» ў спіс , што выклікала рэзкі адток рэкламадаўцаў з сайта, 3/4 месячнай аўдыторыі ў 13 мільёнаў наведвальнікаў якога прыходзілася на Расію. З-за гэтага рэдакцыя была вымушана скараціць заробкі штатным журналістам на 50 %, закрыць сядзібы ў Рызе і Маскве, адказацца ад паслуг і звярнуцца да чытачоў за фінансавай падтрымкай. «Рэпарцёры без межаў» ацанілі ціск на выданне спробай абмежаваць свабоду слова ў Расіі напярэдадні выбараў у Дзяржаўную Думу Расійскай Федэрацыі ў верасні 2021 года.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Інтэрнэт-СМІ Катэгорыя:Руская мова ў інтэрнэце Катэгорыя:З’явіліся ў 2014 годзе Катэгорыя:Навінавыя сайты Катэгорыя:Сродкі масавай інфармацыі Латвіі