«Над магілай Робака», або «Вяртанне герояў»Вяртанне герояў. Альхімовіч Казімір, 1901 Арт-Беларусь — сюжэтнае палатно Казіміра Альхімовіча, напісанае ў 1901 годзе. Створана паводле паэмы «Пан Тадэвуш», напісанай Адамам Міцкевічам у 1832—1834 гадах.

Апісанне Мастак збірае на карціне ўсіх герояў паэмы. Ксёндз Робак (Яцак Сапліца) — адзін з улюбёных персанажаў А. Міцкевіча, носьбіт яго думак пра свет і грамадства. Гэты вобраз быў цікавы і К. Альхімовічу сваім менавіта «тутэйшым» менталітэтам. Мастак знаходзіць своеасаблівы прыём, каб узвысіць асобу ксяндза: не паказвае яго самога, а толькі тых людзей, што прыйшлі аддаць яму апошнюю даніну. Дэманстрацыя ўзнагароды — крыжа Ордэна Ганаровага легіёна, нададзенага Робаку самім Напалеонам, — найвышэйшы пункт ў развіцці дзеяння карціны.

Катэгорыя:Карціны Казіміра Альхімовіча