Паруча́йнік шыракалістыНазва (Síum latifólium) — кветкавая расліна; від роду сямейства . Тыпавы від роду.
Народныя назвы расліны талюха, ці польный кмен.
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая карэнішчавая расліна, якая можа дасягаць да 1,5 м у вышыню. Мае пустацелае галінастае паласатае сцябло.
Ніжняе лісце (звычайна пагружанае ў ваду) двойчыперыстае з ніткападобнымі долямі, верхняе — проста перыстае з 2—6 парамі даўгаватых лісточкаў з зубчастымі краямі.
Цвіце ў ліпені і жніўні. Кветкі белыя, у складаных парасоніках. Плод — віслаплоднік.
Распаўсюджанне Паручайнік шыракалісты расце ад Еўропы да Сібіры ў тарфяных ямах і па краях канаў, зарослых чаротам, на вільготных і забалочаных лугах, нізінных балотах, па берагах вадаёмаў і ў вадзе. Святлолюбівая расліна, гіграфіт, гідрафіт, мезатроф.
Ахоўваецца ў большасці рэгіёнаў Францыі і Швейцарыі.
Гаспадарчае значэнне і прымяненне Дае меданосным пчолам нектар. Усе часткі расліны ядавітыя. Эфірны алей з кветак і пладоў выкарыстоўваецца ў парфумерыі.
Літаратура — С. 124.
Спасылкі
Sium latifolium L. // ИАС «ООПТ России»
Катэгорыя:Парасонавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Ядавітыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе