Культу́ра Лунша́нь () — археалагічная культура эпохі позняга неаліту (1-я палавіна 2-га тыс. да н.э.) у паўночным Кітаі.

Атрымала назву ад горада Луншань (на ўсходзе вобласці Цзінаня ў правінцыі Шаньдун), дзе ў 1928—29 гг. былі зроблены першыя знаходкі прадметаў гэтай культуры.

Асноўныя заняткі насельніцтва — земляробства і жывёлагадоўля. З Луншанню звязваюць з'яўленне ў Кітаі пшаніцы і ячменю, свойскіх быка, казы і авечкі.

Для культуры характэрны чорнаглянцаваны керамічны посуд, выраблены на ганчарным крузе, шліфаваныя каменныя сякеры, нажы, цёслы, вырабы з косці і ракавін.

Літаратура Луншань // С. 371.

Спасылкі

Катэгорыя:Археалагічныя культуры Кітая