Юрый Уладзіміравіч Кандрашоў (, Яраслаўль) — расійскі , вучань вядомых савецкіх скульптараў Заіра Азгура і Льва Кербеля.

Біяграфія У 1983 годзе паступіў вучыцца ў Мінскае мастацкае вучылішча імя Аляксея Глебава, якое скончыў у 1987 годзе. Быў вучнем Заіра Азгура. Дыпломнай працай была скульптура «Іканапісец», за якую мастак атрымаў адзнаку «выдатна» і таксама пахвалу камісіі, старшынёй якой з'яўляўся беларускі скульптар Анатоль Анікейчык. Удзельнічаў у мастацкіх выстаўках з 1989 года.

З 1990 па 1996 годы вучыўся ў Расійскай Акадэміі жывапісу, разьбярства і дойлідства. Быў студэнтам кафедры прафесара Анатоля Бічукова. Настаўнікамі былі Вячаслаў Клыкаў, Леў Мацюшын і Уладзімір Макравусаў. Дыпломны праект коннага помніка рускім праваслаўным святым Перасвету і Аслябе, героям Кулікоўскай бітвы, выкананы на «выдатна», быў прыняты Урадам Масквы для ўсталявання ў паркавай зоне Сіманава манастыраМосковский Комсомолец. В столице появится памятник монахам — героям Куликовской битвы .

У 1997 годзе стаў членам міжнароднай федэрацыі мастакоў ЮНЕСКА. У 1999 годзе ўступіў у Саюз мастакоў Расіі, яго Маскоўскае аддзяленне. Удзельнічае ў штогадовых выстаўках Саюза. Першая персанальная выстава прайшла ў Цэнтральным Доме Мастака ў Маскве ў 2001 годзе. Больш за 10 гадоў з'яўляецца членам таварыства мастакоў «Сонечны квадрат», удзельнік усіх выставак гэтага аб'яднання ў СНД і Францыі. Прымае таксама ўдзел у выстаўках беларускага сучаснага мастацтва. Творы Юрыя Кандрашова знаходзяцца ў Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі, у прыватных зборах у Расіі і за мяжой.

Трагічна загінуў у МасквеЗагінуў скульптар Юрый Кандрашоў.

Творчасць Маючы класічную адукацыю, Юрый Кандрашоў умела спалучаў у сваёй творчасці акадэмічныя навыкі і сучаснае мысленне. Сфера упадабаных творчых пошукаў аўтара — партрэтная, сюжэтная і садова-паркавая скульптура вялікіх і малых формаў. Мастак імкнецца знайсці новую мову зносін з гледачом. Зыходзячы з традыцый і аперуючы тэхналагічнымі канонамі, ён знаходзіць новыя пластычныя рашэнні, злучаючы святло і аб'ём. Індывідуальнасць скульптара выяўлялася ў яго багатай творчай палітры, дзе шкло, якое прыцягвае майстра сваімі характарыстыкамі, мае ў скульптурным аб'екце незаменную ролю«Скульптура должна жить на свободе» .

У Маскве усталяваны скульптуры Юрыя Кандрашова: «Настаўніца», «Садоўнік», «Пяшчота», «Хлопчык з кнігай», «Давер».

Асноўныя выстаўкі 1989 — Рэспубліканская выстаўка, Палац Мастацтваў, Мінск 1994 — першая выстава Расійскай Акадэміі жывапісу, разьбярства і дойлідства ў Манежы, у складзе студэнтаў акадэміі 1995 — удзел у сімпозіуме скульптуры ў Струміцэ, Македонія. Скульптура «Струміла» ўсталявана на плошчы горада Струміца 1997 — выстаўка да 850-годдзя Масквы ў Маскоўскай гарадской думе 2000 — Рэспубліканская выстаўка «Новыя імёны», Палац Мастацтваў, МінскВечерний Минск. И скульптор превратился в экспонат. 2006 — выстаўка ў галерэі «Салейл», Парыж, Францыя 2006—2007 — групавыя выстаўкі мастацкага аб'яднання «Сонечны Квадрат» у Цэнтральным доме мастака (Масква), у Францыі і Швейцарыі 2006—2007 — удзел у арт-салоне «EuropArt», Жэнева, ШвейцарыяARTinvestment.RU «Хвостовой плавник кита», скульптор Кондрашов 2008 — удзел у «ArtExpo», Джэвіс Цэнтр, Нью-Ёрк, ЗША 2011 — скульптурны сімпозіум у Астраўцы, Беларусь, скульптура «Хмарка» 2011 — выстаўка ў галерэі «Анімалін», Крокус-Экспа, Масква 2012 — групавая выстаўка ў Цэнтральным Доме Мастака, Масква 2012 — выстаўка ў галерэі «Артэкон», Масква 2012 — 1-я Мінская трыенале сучаснага мастацтва БЕЛЭКСПА-АРТ—2012 2013 — персанальная выстаўка ў Маскоўскім аддзяленні Саюза Мастакоў Расіі, выставачны зал на Бегавой 2013 — выстаўка «Народжаныя лётаць... і поўзаць», Дзяржаўны Рускі музей Русский музей. Рождённые летать... и ползать.

Спасылкі Библиотека изобразительных искусств Первая Минская Триеннале современного искусства «БЕЛЭКСПО-АРТ—2012». Ярославский Медведь и скульптор Юрий Кондрашов

Катэгорыя:Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава Катэгорыя:Вучні Заіра Азгура