Агаро́днікі. Сустракаецца таксама варыянт Падзе́рскія Агаро́днікі (, ) — вёска ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Казловіцкага сельсавета.

Гісторыя Адна з вёсак слуцкіх выбранцаў.

У пачатку XX ст. у складзе Цараўскай воласці Слуцкага павета, 65 двароў, звыш за 400 жыхароў. На 1 студзеня 1998 года — 132 двары, 308 жыхароў.

Ёсць базавая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, крама.

На могілках 2 брацкія магілы савецкіх воінаў, загінулых у Вялікую Айчынную вайну. У 1969 г. і 1975 г. пастаўлены абеліск і стэлаАгароднікі // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слуцкага р-на і г. Слуцка. У 2 кн. Кн. 2-я. — : БЕЛТА, 2001. — С. 550..

Вядомыя асобы Фёдар Рыгоравіч Кітуновіч (нар. 1917) — беларускі педагог.

Літаратура Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слуцкага р-на і г. Слуцка. У 2 кн. Кн. 2-я. — : БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-31-5.

Спасылкі

Катэгорыя:Казловіцкі сельсавет (Слуцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Слуцкага раёна