Resident Evil 4 (), вядомая ў Японіі як Biohazard 4 (яп. バ イ オ ハ ザ ー ド 4 Баіо Хадза:до Фо, Біялагічная пагроза 4) — відэагульня ў жанрах шутар ад трэцяй асобы і survival horror, чацвёртая частка серыі Resident Evil. Была распрацавана студыяй «Capcom Production Studio 4» і выдадзеная вялікай колькасцю выдаўцоў, такімі як Capcom, Ubisoft, Nintendo Australia, Red Ant Enterprises і THQ Asia Pacific.
Гульня была выпушчаная 11 студзеня 2005 года ў Паўночнай Амерыцы, 27 студзеня ў Японіі, 18 сакавіка ў Еўропе для кансолі Nintendo GameCube.
Гісторыя чацвёртай часткі разгортваецца ў 2004 годзе, праз шэсць гадоў пасля падзей другой часткі. Леон Скот Кэнэдзі, ўрадавы агент, адпраўлены з місіяй у Еўропу. Яму трэба будзе выратаваць Эшлі Грэхэм, дачку Прэзідэнта ЗША, выкрадзеную таямнічым культам. Падарожжа ў сельскую вёску, якая знаходзіцца ў Іспаніі, абгортваецца сустрэчай з яе крыважэрнымі жыхарамі.
Праз паўгода пасля выхаду арыгінальнага выдання, гульня была партавана на платформу «PlayStation 2». 25 кастрычніка версія для PlayStation 2 выходзіць у Паўночнай Амерыцы, 4 лістапада — ў Еўропе, 11 лістапада — ў Аўстраліі і 1 снежня — ў Японіі. У чэрвені 2007 гульня выйшла на «Wii» і Windows. HD-рэмастэрынг Resident Evil 4 у высокай выразнасці, з’явіўся 20 верасня 2011 года на платформах PlayStation 3 і Xbox 360.
Да ліпеня 2011 года, агульныя аб’ёмы продажаў Resident Evil 4 на ўсіх платформах дасягнулі адзнакі прыкладна , што зрабіла яе самай паспяховай у серыі. У 2012 годзе гульня была занесеная ў кнігу Guinness World Records Gamer’s Edition, як самая прадаваная гульня жанру Survival Horror.
У 2014 годзе выйшла Resident Evil 4 Ultimate HD Edition — перавыданне Resident Evil 4 у HD для PC.
Геймплэй Гулец кіруе ад трэцяй асобы Леонам Скотам Кэнэдзі ў місіі па выратаванні дачкі Прэзідэнта Злучаных Штатаў, Эшлі Грэхэм. Гульнявы працэс засяроджаны на дзеяннях і перастрэлках з удзелам вялікіх груп ворагаў на адкрытых прасторах. Камера размяшчаецца ззаду персанажа (на ўзроўні плячэй) і дазваляе павялічваць маштаб карцінкі пры навядзенні зброі.
У адрозненне ад папярэдніх гульняў серыі, у чацвёртай частцы быў дададзены лазерны прыцэл, які дазваляе цэліцца ў розных напрамках і лёгка мяняць яго размяшчэнне ў любы час. Кулі ўздзейнічаюць на ворагаў, у залежнасці ад таго, куды яны патрапілі: стрэл у нагу можа прымусіць ворагаў спатыкнуцца, у той час як стрэлы ў рукі прымусяць іх выпусціў зброю.
Яшчэ адным новым аспектам Resident Evil 4 з’яўляецца ўключэнне кантэкстна-залежнага кіравання. Зыходзячы з сітуацыі, гулец можа ўзаемадзейнічаць з рознымі аспектамі навакольнага асяроддзя: спускацца па лесвіцы, выскокваць з акна або ўхіляцца ад варожай атакі. Таксама маюцца дынамічныя ўнутрагульнявыя відэа з элементамі QTE, у якіх гулец павінен націскаць кнопкі, якія паказваюцца на экране, каб выканаць дзеянні — такія як ухіленне ад падзення валуна або ў барацьбе з ворагам, каб герой выжыў. Падобныя сцэны ўключаны ў многія бітвы з босамі, дзе гулец павінен пазбягаць імгненных смяротных нападаў.
Рэцэнзіі і ўзнагароды Сайт Metacritic выставіў выданням для GameCube і PlayStation 2 ацэнку 96 з 100 балаўResident Evil 4 PlayStation 2 — Metacritic. Сюжэт і персанажы ў цэлым атрымалі добрыя водгукі. Грэг Касавін з Gamespot пахваліў агучку гульні, але адзначыў «нейкія нехарактэрна тупыя дыялогі» і некалькі недахопаў з графікай. Yahoo! Games заклікала кампанію Capcom дадаць пабольш дэталізацыі персанажам гульні.
Ацэнкі версіі для Microsoft Windows не так высокія, як у іншых выданняў. Выданне было моцна раскрытыкаваў за адсутнасць падтрымкі мышы, дрэннае кіраванне з клавіятуры, нізкаякасныя унутрагульнявыя відэа, праблемы з асвятленнем, а таксама неабходнасцю мець геймпад для геймплэя і больш дакладнага прыцэльвання. Нягледзячы на ўсе недахопы, гульня атрымала станоўчыя водгукі ад IGN і GameSpot.
Версія HD для Xbox 360 была ацэненая ў цэлым станоўча. Так, Teamxbox (IGN) выставіла выданню агульную ацэнку 8, а Xbox360Achievements — 89 (з 100).
Уплыў Гульня лічыцца адной з самых уплывовых гульняў 2000-х гадоў, у сувязі з тым, што дзякуючы ёй былі перагледжаны, па меншай меры, два жанры відэагульняў: жахі і баявік ад трэцяй асобы. Яна дапамагае зразумець жанр баявіка ад трэцяй асобы, уводзячы «апору на зрушэнне ракурсаў, што не хавае дзеянняў». Выгляд з-за пляча, уведзены ў гульню, у цяперашні час стаў стандартам у жанры баявік ад трэцяй асобы. Пачынаючы з Gears of War і заканчваючы такімі гульнямі як Batman: Arkham Asylum. Акрамя таго, яна стала стандартам у плане «дакладнага прыцэльвання» для гульняў з баямі, напрыклад, Dead Space і Grand Theft Auto.
У гульні гэтак жа зроблена спроба перагляду жанру survival horror увядзеннем дакладнага прыцэльвання і падкрэслівання рэфлексаў, што пашырае геймплэй элементамі больш шырокага жанру баявік. Аднак, гэта прымусіла рэцэнзентаў выказаць здагадку, што серыя Resident Evil адышла ад жанру survival horror, асновы якога яна заклала. Іншыя буйныя серыі жанру рушылі ўслед яе прыкладу, развіваючы баявую сістэму для таго, каб паказаць пабольш дзеянняў. Гэта такія гульні як Silent Hill Homecoming і Alone in the Dark, выпушчаныя ў 2008 годзе.
Катэгорыя:Гульні для GameCube Катэгорыя:Гульні для PlayStation 3 Катэгорыя:Гульні для Wii Катэгорыя:Гульні для Windows Катэгорыя:Гульні для Xbox 360 Катэгорыя:Відэагульні 2005 года Катэгорыя:Працягі відэагульняў Катэгорыя:Гульні для Android