Чарамха́ — рака ў Буда-Кашалеўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Дняпро.

Даўжыня ракі 18 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 м/км. Плошча вадазбору 83 км². Пачынаецца каля вёскі Медзвядзёва, упадае ў Дняпро прыкладна за 1 км у напрамку на паўночны захад ад пасёлка Губіцкі Кардон. Вадазбор на тэрыторыі Прыдняпроўскай нізіны. Рэчышча ад вытоку да аграгарадка Губічы каналізаванае. Рака прымае сцёк з каналаў меліярацыйнай сеткі.

Літаратура

Ліст карты N-36-109. Выданне 1979 года.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Гомельской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Буда-Кашалёўскага раёна