Гаўрыла Адрыянавіч Ціхаў (,  — , ) — астраном. Доктар фізіка-матэматычных навук (1934), прафесар (1949). Член-карэспандэнт АН СССР (1927). Акадэмік АН КазССР (1946). Ганаровы член АН БССР (1959), ганаровы член Амерыканскага астранамічнага таварыства (1946).

Біяграфія Г. А. Ціхаў нарадзіўся ў СмалявічахСтанцыя Вітгенштэйнская Мінскай губерні ў сям’і чыгуначніка. У гімназію паступіў на станцыі Зайцава Севастопальскай чыгункі. У 1893 г. быў прыняты на фізіка-матэматычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, які скончыў у 1897 годзе. У час вучобы ва ўніверсітэце, назбіраўшы грошай, набыў тэлескоп і ў 1894 годзе пабудаваў у Смалявічах прыватную абсерваторыю. Скончыў Парыжскі ўніверсітэт. У 1901 годзе Г. А. Ціхаў вярнуўся ў Маскву, у 1902 годзе абараніў дысертацыю на званне магістра. У 1906—1941 гг. працаваў у Пулкаўскай абсерваторыі. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны пераехаў у Алма-Ату, куды была эвакуіравана Пулкаўская абсерваторыя, і застаўся там да канца жыцця. З 1947 г. працаваў загадчыкам сектара астрабатанікі Акадэміі навук Казахскай ССР.

Навуковая дзейнасць Г. А. Ціхаў займаўся даследаваннямі ў галіне астраметрыі і спектрафотаметрыі, вывучэннем спектрафотаметрычных уласцівасцей паверхні Марса і расліннасці Зямлі. Яму належыць шэраг прац па атмасфернай оптыцы і аэрафотаздымцы. Распрацаваў методыку фотаметрычных назіранняў, метад падоўжнага спектрографа для вызначэння колеру зорак і інш. Аўтар шэрагу астранамічных прылад і больш за 230 навуковых прац. Сярод апублікаваных: Основные труды. Т. 1—5. Алма-Ата: Изд-во АН Казахской ССР, 1954—1960. Шестьдесят лет у телескопа. — М.: Детгиз, 1959.

Узнагароды і прэміі Ордэн Леніна (1953) Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1945) Прэмія імя Вільдэ Парыжскай акадэміі навук (1909) Прэмія Рускага астранамічнага таварыства (1909) Медаль Французскага астранамічнага таварыства (1912) медалі

Памяць Імем Г. А. Ціхава названыя кратэры на Марсе і Месяцы, малая планета № 2251, знойдзеная 19 верасня 1977 г. Крымскай астрафізічнай абсерваторыяй.

Літаратура — С. 277.

Спасылкі Ганаровы член НАН Беларусі ЦІХАЎ Гаўрыіл Адрыянавіч Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі на 2015 год Артыкул на сайце настаўнік.info Кастусь Ладуцька Убачыць зоркапад!.. Гаўрыла Адрыянавіч Ціхаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Лаўрэш Л. Л. Ціхаў Гаўрыіл Андрыянавіч // Наша Слова № 47 (938), № 48 (939), № 48 (939), № 50 (941), № 51 (942) за лістапад — снежань 2009 на pawet.net Гаўрыiл Андрыянавiч Цiхаў // Лаўрэш Леанiд «I зорнае неба над галавой…»: Нарысы з гiсторыi астраномii. — Мінск: Лімарыус, 2013. // на pawet.net

Катэгорыя:Астраномы XX стагоддзя Катэгорыя:Акадэмікі АН Казахскай ССР Катэгорыя:Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта МДУ Катэгорыя:Супрацоўнікі Пулкаўскай абсерваторыі Катэгорыя:Ганаровыя члены Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі