Жэрэмі́ Мацьё́ (; нар. , Люксёй-ле-Бен, Францыя) — французскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Францыі (2011—2016).

Кар’ера «Сашо» Жэрэмі з’яўляецца выхаванцам клуба «Сашо». У складзе «ільвянятаў» дэбютаваў у 2002 годзе ў чэмпіянаце Францыі ў гульні супраць каманды «Седан». Разам з «Сашо» Жэрэмі заваяваў першы трафей у сваёй прафесійнай кар’еры — Кубак французскай Лігі 2004 года.

«Тулуза» У 2005 годзе Мацьё перайшоў у «Тулузу». Другі сезон, у якім футбаліст гуляў за «Тулузу», апынуўся нечакана ўдалым для каманды, гэта значыць «Тулуза» заняла трэцяе месца ў чэмпіянаце, заваяваўшы пуцёўку ў папярэдні этап Лігі чэмпіёнаў. І хоць наступны сезон быў куды менш паспяховы — каманда з цяжкасцю захавала месца ў эліце — малады абаронца звярнуў на сябе ўвагу адразу некалькіх еўрапейскіх клубаў, у прыватнасці, «Ромы», «Бардо»Матьё хочет играть в Бордо. France Football і «Джэноа».

«Валенсія» Аднак, Жэрэмі зрабіў іншы выбар: у 2009 годзе, пасля заканчэння тэрміну кантракта з «Тулузай», футбаліст падпісаў 3-гадовае пагадненне з іспанскай «Валенсіяй»Защитник «Тулузы» Матьё продолжит карьеру в «Валенсии». Газета.ru і ўжо ў наступным сезоне дэбютаваў за свой новы клуб у чэмпіянаце Іспаніі і Лізе Еўропы. 6 снежня 2009 года Жэрэмі забіў свой першы мяч у іспанскім першынстве: на яго рахунку пераможны гол у матчы супраць «Атлетыка» (Більбаа), які завяршыўся з лікам 2:1 на карысць «Валенсіі».

«Барселона» Улетку 2014 года Мацьё перайшоў у «Барселону» за 20 мільёнаў еўра, стаўшы найдаражэйшым абаронцам у гісторыі ва ўзросце пасля 30 гадоўBarcelona complete £16m signing of Jérémy Mathieu from Valencia. The Guardian. Спачатку гуляў у аснове каталонскага клуба, але пазней страціў месца ў складзе.

«Спортынг» У ліпені 2017 года стаў іграком лісабонскага «Спортынга»Матье заключил двухлетний контракт со «Спортингом», отступные составят 60 млн евро. by.tribuna.com.

У чэрвені 2020 года ў сувязі з траўмай калена прыняў рашэнне аб завяршэнні кар’ерыЭкс-защитник «Барсы» Матье завершил карьеру после серьезной травмы колена. by.tribuna.com.

Міжнародная кар’ера У зборную Францыі футбаліст упершыню быў выкліканы ў 2007 годзе для ўдзелу ў таварыскім матчы супраць зборнай Славакіі, але ўдзелу ў гульні на прымаў, згуляўшы за каманду рэзервістаў зборнай Францыі з рэзервовым складам зборнай Славакіі.

4 кастрычніка 2011 года Мацьё быў выкліканы ў зборную галоўным трэнерам Ларанам Бланам, для ўдзелу ў адборачных матчах чэмпіянату Еўропы 2012 супраць зборнай Албаніі і зборнай Босніі і Герцагавіны, аднак удзелу зноўку не прымаў. Першую сваю гульню Жэрэмі правёў 11 лістапада 2011 года ў таварыскай сустрэчы супраць зборнай ЗША (1:0).

Дасягненні «Сашо»: Уладальнік Кубка французскай лігі: 2004

«Барселона»: Чэмпіён Іспаніі (2): 2015, 2016 Уладальнік Кубка Іспаніі (3): 2015, 2016, 2017 Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2016 Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2015 Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2015 Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2015

«Спортынг»: Уладальнік Кубка Партугаліі: 2019 Уладальнік Кубка партугальскай лігі (2): 2018, 2019

Крыніцы

Спасылкі

Профіль на сайце eurosport.ru

Катэгорыя:Футбалісты Францыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Францыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Спортынг Лісабон Катэгорыя:Ігракі ФК Барселона Катэгорыя:Ігракі ФК Валенсія Катэгорыя:Ігракі ФК Тулуза Катэгорыя:Ігракі ФК Сашо