Марсела Альфонса Дыяс Рохас (; нар. , , Чылі) — чылійскі футбаліст, паўабаронца клуба «Аўдакс Італьяна» з Авельянеды і былы ігрок нацыянальнай зборнай Чылі.
Кар’ера У дарослым футболе дэбютаваў у 2005 годзе выступамі за каманду клуба «Універсідад дэ Чылі», дзе прайшоў да гэтага навучанне ў клубнай акадэміі.
Пасля першага сезона, у Апертуры 2008 года, Дыяс стаў іграком стартавага складу. Першы свой гол забіў 23 сакавіка 2008 года ў матчы супраць «Уачыпата», але клуб трываў паражэнне з лікам 2:3Huachipato aprovechó las licencias defensivas para dejar con las manos vacías a U. de Chile. Cooperativa.cl. Пасля звальнення трэнера Артура Сала, Дыяс пачаў гуляць на левым флангу паўабароны, у адрозненне ад бачання былога трэнера, які выкарыстоўваў футбаліста ў якасці атакуючага паўабаронцы.
Частку 2010 года Марсела правёў у арэндзе ў іншым чылійскім клубе «Дэпортэс», пасля чаго вярнуўся ва «Універсідад дэ Чылі». Да складу клуба «Базель» далучыўся ў 2012 годзе, падпісаўшы кантракт да 30 чэрвеня 2016 года. У лютым 2015 года перайшоў у склад клуба «Гамбург». 1 чэрвеня 2015 года забіў свой першы гол за «Гамбург» — у матчы плэй-оф за месца ў Бундэслізе супраць «Карлсруэ» са штрафога ўдара на 91-й хвіліне, тым самым выратаваўшы свой клуб ад вылету. У студзені 2016 стаў іграком іспанскай «Сельты».
У жніўні 2017 года, разарваўшы кантракт з «Сельтай», папоўніў склад мексіканскага клуба «УНАМ Пумас». У жніўні 2018 года перайшоў у аргенцінскі «Расінг». У ліпені 2021 года далучыўся да парагвайскага «Лібертада», а ў студзені 2023 года вярнуўся ў Чылі, стаўшы іграком «Аўдакс Італьяна».
Дасягненні «Універсідад дэ Чылі»: Чэмпіён Чылі: 2009 (а), 2011 (а), 2011 (к), 2012 (а) Пераможца Копы Судамерыкана: 2011
«Базель»: Чэмпіён Швейцарыі (2): 2013, 2014
«Расінг»: Чэмпіён Аргенціны: 2019 Уладальнік Трафея чэмпіёнаў Аргенціны: 2019
«Лібертад»: Чэмпіён Парагвая: 2022 (а)
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Чылі Катэгорыя:Ігракі зборнай Чылі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Універсідад дэ Чылі Катэгорыя:Ігракі ФК Дэпортэс Ла-Серэна Катэгорыя:Ігракі ФК Базель Катэгорыя:Ігракі ФК Гамбург Катэгорыя:Ігракі ФК Сельта Катэгорыя:Ігракі ФК УНАМ Пумас Катэгорыя:Ігракі ФК Расінг Авельянеда Катэгорыя:Ігракі ФК Лібертад Катэгорыя:Ігракі ФК Аўдакс Італьяна Катэгорыя:Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе