Урга́н — возера ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусіў басейне ракі Дняпро, за 15 км у напрамку на поўнач ад горада Быхаў, прыкладна за 0,9 км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Дальняе Ляда.

Плошча паверхні возера 0,13 км². Даўжыня 1,4 км, найбольшая шырыня 0,09 км. Даўжыня берагавой лініі 2,9 км. Катлавіна возера старычнага тыпу, знаходзіцца на правабярэжнай пойме Дняпра злучаецца з ім ручаём даўжынёй каля 350 м. Катлавіна моцна выгнутая ў форме падковы.

Літаратура  — С. 169.

Ліст карты N-36-85. Выданне 1978 г.

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Магілёўскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Быхаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Дняпра