Дубро́ва () — вёска ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Азярыцкаслабадскага сельсавета.

Да 16 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Прылепскага сельсаветаРашэнне Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 16.12.2009 № 231 «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Мінскай вобласці» .

Вёска знаходзіцца на беразе Дубраўскага вадасховішча.

Насельніцтва

Вядомыя асобы Ігнат Дуброўскі (Чарняўскі; 1906—2003) — беларускі празаік, паэт, нарысіст, навуковец у галіне сельскай гаспадаркі. Уладзімір Міхайлавіч Юрэвіч (1916—2005) — беларускі празаік, літаратурны крытык і літаратуразнавец.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Азярыцкаслабадскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Смалявіцкага раёна