Ку́тнева (, ) — вёска ў Салігорскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Чыжэвіцкага сельсавета.
Гісторыя У XIX стагоддзі вядома як засценак. У 1883 годзе адкрыта школа граматы (вучыліся 7 хлопчыкаў). У пачатку XX стагоддзя адносілася да Цясоўскай сельскай грамады Пагосцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная горка». Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Пагосцкага сельсаветаРашэнне Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 30.10.2009 №219 «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Мінскай вобласці» .
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 409 чал. XX стагоддзе: 1909 — 425 чал.; 1917 — 337 чал.; 1926 — 436 чал.; 1941 — 400 чал.; 1970 — 143 чал. XXI стагоддзе: 1 студзеня 2004 — 30 чал.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Чыжэвіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Салігорскага раёна