То́нкая Лу́чка (Турча́нка ў верхнім цячэнні) — рака ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Абалянка (басейн Заходняй Дзвіны).

Даўжыня ракі 13 (9,4) км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,6 м/км. Плошча вадазбору 35 км². Рака пачынаецца за 1,7 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Алексінічы, упадае ў Абалянку прыкладна за 0,5 км на поўдзень ад вёскі Адамава. Вадазбор у паўночнай частцы Аршанскага ўзвышша. Рэчышча Тонкай Лучкі каналізаванае ў верхнім цячэнні на працягу 4,8 км.

Каля ракі вёскі Барок, Зямковічы.

Літаратура

Ліст карты N-35-48. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Сенненскага раёна Катэгорыя:Басейн Лучосы