Будуа́р () — невялікі гасціны пакой інтымнага характару.
Прызначаўся для прыёму найбольш блізкіх сяброў і знаёмых. Узнік у пачатку XVIII стагоддзя ў французскім мастацтве інтэр’ера і стаў неад’емным элементам палацавага ўбранства часоў ракако і класіцызму. Яго абсталёўвалі ўтульнай мэбляй (крэслы, софы, столікі, бюро), упрыгожвалі жывапіснымі палотнамі сентыментальна-эратычнага характару.
Літаратура
Будуа́р //
Катэгорыя:Памяшканні