Бяро́заўка (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Ляснянскага сельсавета. Размешчана за 20 км на паўднёвы захад ад Баранавіч, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Лясная на лініі Баранавічы—Брэст. Насельніцтва 52 жыхары, 32 гаспадаркі (2005).
Гісторыя У 1909 годзе хутар у Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей.
У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Насельніцтва 1909 год — 8 двароў, 25 жыхароў. 1939 год — 233 жыхары. 1959 год — 154 жыхары. 1970 год — 157 жыхароў. 2005 год — 52 жыхары, 32 гаспадаркі. 2019 год — 30 жыхароў.
Славутасці Могілкі нямецкіх салдатаў Першай сусветнай вайны Помнік польскім салдатам На паўднёва-заходняй ускраіне вёскі знаходзіцца брацкая магіла, у якой пахаваны 628 савецкіх воінаў і партызан, а таксама ваеннапалонных, закатаваных у Ляснянскім лагеры смерці.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Ляснянскі сельсавет (Баранавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна