Емялья́наўка (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малахавецкага сельсавета. Размешчана за 18 км на поўдзень ад Баранавіч, за 219 км ад Брэста, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Грыцавец на лініі Баранавічы—Брэст. Насельніцтва 38 жыхароў, 23 гаспадаркі (2005).
Гісторыя У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, на франтах вайны загінулі 2 вяскоўцы.
Насельніцтва XX стагоддзе: 1959 — 173 жыхары. 1970 — 210 жыхароў. 1998 — 30 двароў, 39 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 38 жыхароў, 23 гаспадаркі.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Малахавецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна