Мі́рны (, ) — аграгарадок у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малахавецкага сельсавета. Размешчана за 10 км на поўдзень ад Баранавіч, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Баранавічы на лініі Баранавічы—Брэст, на р. Мышанка. Насельніцтва 428 жыхароў, 133 гаспадаркі (2005).
Гісторыя Заснаваны ў 1965 годзе.
Інфраструктура Працавалі дзіцячая музычная школа, Дом культуры (фальклорны тэатр «Званочкі»), аддзяленне сувязі, магазін, сталовая.
Насельніцтва XX стагоддзе: 1998 — 416 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 428 жыхароў, 133 гаспадаркі.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Малахавецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна