Зо́рычы (, ; да 1964 — Мо́рдычы) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Маўчадскага сельсавета. Размешчана за 25 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Мордычы на лініі Баранавічы—Ліда. Насельніцтва 42 жыхары, 25 гаспадарак (2005).

Гісторыя Вядомы з 1798 года як в. Мордычы. Паводле перапісу 1897 годзе ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічаў хлебазапасны магазін, карчма.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Гарадзішчанскай гміне Навагрудскага павета.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1944 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 6 вяскоўцаў.

Да 14 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Гірмантаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10..

30 ліпеня 1964 года вёска Мордычы перайменавана ў ЗорычыУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063)..

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 61 двор, 423 жыхары XX стагоддзе: 1909 — 71 двор, 473 жыхары 1921 — 34 двары, 161 жыхар 1970 — 167 жыхароў 1998 — 56 двароў 47 жыхароў XXI стагоддзе: 2005 — 42 жыхары, 25 гаспадарак 2010 — 27 жыхароўДзяржкартгеацэнтр

Інфраструктура Працуе магазін.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Маўчадскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі