Со́ргавічы (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Маўчадскага сельсавета. Размешчана за 38 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы на лініі Баранавічы—Ліда. Насельніцтва 34 жыхары (2010).

Назва Тут сама паблізу (Моўчадзь) фіксавалася прозвішча Саргевічhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-C9T3-LRG2?i=731&cat=2356543&lang=pl. Было старое літоўскае Сарговічhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9S-JQ8V-D?i=422&cat=1651975. Ёсць літоўскае патранімічнае Sargūnas, латышскае Sargshttps://pavardes.lki.lt/?pv=9ea225bdc30ce8734a7ae469a761bca4https://uzvardi.lv/surname/796964.

Гісторыя У 1890 годзе ў Пачапаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Пачапаўскай гміне Навагрудскага павета.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

4 верасня 1972 года да Соргавіч далучана вёска ПагулянкаРашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365)..

Інфраструктура Працуе магазін.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1890 — 10 двароў. XX стагоддзе: 1909 — 31 двор, 246 жыхароў. 1921 — 38 двароў, 258 жыхароў. 1959 — 173 жыхароў. 1970 — 98 жыхароў. 1998 — 60 двароў, 87 жыхароў. 1999 — 86 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 55 жыхароў, 34 гаспадаркі. 2010 — 34 жыхары.

Славутасці Сядзіба Велічкоўскіх На вясковых могілках пахаваны старшыня мясцовага калгаса, Герой Сацыялістычнай Працы Б. Б. Вільчкоўскі.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Маўчадскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна