Страмі́лаўшчына (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Маўчадскага сельсавета. Размешчана за 44 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы на лініі Баранавічы—Ліда.
Гісторыя У 1909 годзе вёска і фальварак у Пачапаўскай воласці Навагрудскага павета.
У 1921 годзе ў Пачапаўскай гміне Навагрудскага павета. З 1939 года ў БССР.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 6 жыхароў.
Насельніцтва XX стагоддзе: 1909 — 14 двароў, 153 жыхары. 1921 — 16 двароў, 95 жыхароў. 1959 — 112 жыхароў. 1998 — 10 двароў, 15 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 27 жыхароў, 15 гаспадарак.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Маўчадскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна